SamuZai
Maŭlarnia
Maŭlarnia

patreon


Samurai Champloo

Вось і скончыўся амаль што год працы над Самураем. Ніхто, апроч двух чалавек перад гэтым не мелі аніякага досведу агучвання, але, здаецца, атрымалася зусім няблага.

Зараз думаецца, колькі шчаслівых і не вельмі шчаслівых супадзенняў здарылася, каб атрымаўся гэты праект. Людзі знаходзіліся літаральна на вуліцы, тыя прыводзілі знаёмых, тыя сваіх. Шмат каго спрабавалі, шмат было перазапісаў і выпраўленняў, але па выніку атрымалася ўсё ж вытрымаць нейкі ўзровень, своеасаблівую праграму мінімум. Здабыты досвед нікуды не дзенецца, наступны праект будзе яшчэ лепей (прынамсі арганізаваны, дык дакладна), ну і па гуку спадзяёмся таксама.

Пераглядаеш у тысячны раз мульцік, а ўсё адно, тысячы хіб, нешта тут недагледжана там не так, але гэта здаецца тое з чым прыйдзецца жыць цяпер :) Усё адно ганарымся якасцю, якая атрымалася!

На нашым сайціку вы знойдзеце ўсе неабходныя спасылачкі. Завітайце на наш канал у тэлеграме. Падпіска тутака дасць Вам магчымасць глядзець увесь мульцік адразу. Мы вырашылі манетызаваць чалавечую нецярплівасць, нам падалося гэта самы шчыры варыянт, таму думаецца, наступныя праекты будуць выходзіць у такім самым фармаце.

Мы ўжо працуем над наступным праектам, чакайце навін!

Дзякуем Вам! І абавязкова пачуемся!

Samurai Champloo

More Creators